Беларускамоўная група
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Той люд жыве, што свае песні мае.
Францішак Багушэвіч
Кожны чалавек належыць да пэўнага народа, у кожнага народа ёсць свая гісторыя, свае карані і звычаі. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкаваліся святы ў родным краі. І далучацца да роднай мовы, гісторыі, культуры сайго народа трэба з маленства.
У 2022/2023 навучальным годзе на беларускай мове ў установе адукацыі працуе старшая група (5-6 гадоў). Дзеці гэтай групы другі год засвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі на роднай беларускай мове. Адукацыйны працэс у гэтай групе арганiзаваны такiм чынам, каб вынік засваення выхаванцамі ведаў і ўяўленняў быў паўнавартасным i эфектыўным. Ў групе створаны адпаведныя ўмовы i асяроддзе. Родная мова ў адукацыйным працэсе засвойваецца выхаванцамi дзякуючы выкарыстанню педагогамі асноўнага віду дзейнасці — гульні.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Нарбутовіч Ларыса Іванаўная развiцця беларускага маўлення выхаванцаў паступова ўводзіць новыя беларускія словы ў розныя вiды дзейнасцi: рэжымныя моманты, гульнi, заняткi. Найбольш каштоўны матэрыял пры гэтым – творы вуснай народнай творчасцi, беларускiя народныя гульнi, тэатральна-гульнявая дзейнасць. Выхаванцамi завучваюцца вершы, пераказы тэкстаў беларускiх аўтараў у адпаведнасцi са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Заняткі, якія праводзяць педагогі-спецыялісты (музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання, настаўнік-дэфектолаг) таксама арганізаваны на беларускай мове. Пры гэтым дзецi вучацца запамiнаць беларускiя словы і ўжываць іх у паўсядзенным жыццi.
