Беларускія народныя казкі
Маша і мядзведзь Жыла-была дзяўчынка Маша. Пайшла яна з сяброўкамі ў лес чарніцы збіраць. Знайшлі дзеяўчынкі невялічкую лапінку ягад, сабралі ўсе, ды пайшлі далей шукаць. Кусцік за кусцік, чарнічка за чарнічку, так і не заўважыла Маша, як заблудзілася. чытаць далей… Шчасце Жылі два браты: адзін багаты, другі бедны. Гэты багаты і працаваў, здаецца, горш, а жыў […]
Вершы для дзяцей
Уладзімір Мацвеенка: Пасмяёмся разам Косіць сена кашалот, Паляцеў да зор янот. Гэта праўда,ты мне вер, А не верыш — дык правер. Калі я сказаў не тое, Пасмяёмся мы абое… Кіт малоціць на таку, Меле кракадзіл муку. Гэта праўда, ты мне вер, А не верыш — дык правер. Калі я сказаў не тое, Пасмяёмся мы абое. […]
Гульні-карагоды для маленькіх
Гульні-карагоды для маленькіх Полька-Янка (танец-гульня для малых) 1. Усе за ручкі сябра ўзялі, Хутка парачками сталі. Раз, два, тры, чатыры, пяць, Будзем польку танцаваць. Прыпеў: Закружыліся хутчэй, Ўсім нам стала весялей (2 разы) 2. Будзем мы с табой дружыць, Па далоньках гучна біць І вось так, і вось так, Па далоньках гучна біць. 3. Як не будзем мы мірыцца […]
Вершы пра маму
Вершы пра маму Мілая матуля Цеплынёй атуліць Сонейка зямлю. Мілая матуля, Я цябе люблю. Мне з табой утульна, І спяваю я: «Мамачка, Матуля, Любая мая». Радасны і ветлы, Зранку над ракой Паўтарае ветрык Песеньку за мной. Каб усе пачулі, Як спяваю я: «Мамачка, Матуля, Любая мая». (Леанід Пранчак) Матуліны рукі З маленства яны нас […]
Пагуляем разам
Вожык і мышы Усе дзеці разам з гульцамі-мышамі становяцца ў круг. Вожык—у цэнтры круга. Па сігнале ўсе ідуць направа, вожык — налева. Гульцы прамаўляюць словы: Бяжыць вожык — тупу-тупы, Увесь калючы, гостры зуб! Вожык-вожык, ты куды? Пекла якой бяжыш бяды? Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Па сігнале да вожыку падыходзіць адзін гулец і кажа: Вожык […]
Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!
Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску! Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з’яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае «ўвесь след свайго духоўнага жыцця». Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з’яўляецца і […]
Зімовыя вершы
Юрась Півуноў. Зімовыя вершы ЗАВЕЯ Завея снежная чаруе Лугі, палеткі ды лясы, Бялюткай фарбай ўсё малюе І тчэ сняжынкай паясы. СНЕЖАНЬ Снежань. Снежна…Снегіры… Сані шпарка ймчацца. Па узгорках ўздоўж ракі Завіруха скача. Зачаруе, замяце Ў лясах, лугавінах, Крупой снежнай сыпе ў твар, Бачны шлях адзіны… СНЯЖЫНКІ-ПАРАШУТЫ Сняжынкі-парашуты Кружляюць за вакном, Спаміж самотных […]
Беларускамоўная група
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Той люд жыве, што свае песні мае. Францішак Багушэвіч Кожны чалавек належыць да пэўнага народа, у кожнага народа ёсць свая гісторыя, свае карані і звычаі. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век […]
Гавары са мной па-беларуску
Дзень мовы Па краіне беларускіх казак Лідзія Полазава Родная мова Вы паслухайце родную мову: Жаўруковаю песняй звініць… Колькі фарбаў, адценняў у слове! Як пявуча ліецца-гучыць! Васількамі, рамонкамі шэпча У квяцістых, раздольных лугах. Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы, Салаўінаю трэллю ў гаях. То шчымліва, журботна галосіць, То вясёлкай над борам плыве. Так у госці ласкава запросіць, […]