Педагагічныя работнікі нашага дзіцячага сада прымаюць актыўны ўдзел у «Слове тыдня» — рэспубліканскім адукацыйным праекце і педагагічнай ініцыятыве ў дзіцячых садах Беларусі. Галоўная мэта праекта — якасная рэалізацыя зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі (адукацыйныя галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Падрыхтоўка да навучання грамаце», «Мастацкая літаратура» і інш.), а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміравання ў выхаванцаў ўстойлівага інтарэсу да роднага слова.
Кожны тыдзень нашы выхаванцы знаёмяцца з беларускімі словамі, даведваюцца пра яго значэнне, чуюць яго ў размовах і апрабуюць ужываць у гульні.Разам з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі малююць, клеяць, назіраюць за навакольным светам. Такім чынам, кожнае новае слова становіцца для нашых выхаванцаў маленькім адкрыццём!
Паважаныя бацькі нашых выхаванцаў! Запрашаем вас далучыцца да праекту«Слова тыдня» !Ваш удзел — гэта вельмі важны крок. Менавіта сям’я стварае жывое моўнае асяродзе, якое матывуе мацней за любое слова. Давайце разам ствараць для дзяцей свет, дзе беларускае слова гучыць горда і прыгожа!
Кожны чацвер у нашым дзіцячым садку праходзіць беларускамоўны дзень! Менавіта ў гэты дзень мы знаёмім дзяцей з новым беларускім словам, якое актыўна выкарыстоўваем на працягу ўсяго дня.
