У рамках напрамку «Слова тыдня» выхаванцы Дзіцячага сада г.п.Мір пазнаёміліся са словам — збан.
Гэта незвычайная тэматыка дазволіла дзецям атрымаць адказы на пытанні: з чаго зроблены збанок, хто робіць такі посуд, якія часткі ёсць у збанка, для чаго патрэбны збанок. Наведалі этнаграфічны куток «Беларуская хатка». Падчас практычных заняткаў намалявалі прыгожыя збаночкі.
