Все новости

У рамках правядзення Тыдня роднай мовы ў Дзіцячым садзе г.п.Мір прайшла акцыя «Маё любімае слова па-беларуску». Гэта акцыя ладзілася, каб звярнуць увагу дарослых і дзяцей на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі, якімі падзяліліся ўдзельнікі, былі: матуля, бацька, краіна, шчасце, суніцы, валошкі.
Мы ўсе павінны берагчы беларускую мову, садзейнічаць яе росквіту і развіццю, бо родная мова – гэта душа нашага народа, памяць продкаў і вялікі нацыянальны скарб.