Все новости

20 лютага 2026 года супрацоўнікі Дзіцячага сада г.п. Мір далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і Году беларускай жанчыны. Пры напісанні дыктанта «Беларускія жанчыны» удзельнікі змаглі адчуць энергію і самабытнасць беларускай мовы, пачуць мілагучнасць і меладычнасць беларускага слова, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да  гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны нашай краіны.

Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць сувязь з нацыянальнымі традыцыямі і з’яўляюцца важным укладам ва ўмацаванне культурнага патэнцыялу краіны.