Все новости

У рамках Тыдня роднай мовы ў Дзіцячым садзе г.п. Мір панавала сапраўдная казачная атмасфера. Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей ад 4 да 6 гадоў пераўтварыліся ў сапраўдных артыстаў і паказалі сваім малодшым сябрам тэатралізаваную пастаноўку беларускай народнай казкі “Дзедава рукавічка”.

Маленькія гледачы з заміраннем сэрца назіралі, як на імправізаванай палянцы ажываюць старонкі любімай казкі.

Гэтая драматызацыя сталася сапраўдным святам роднага слова. Яна дапамагла дзецям не толькі замацаваць веды пра беларускі фальклор, але і развіць творчыя здольнасці, пачуццё калектывізму і, самае галоўнае, паказала, як цудоўна і цёпла гучыць родная мова з вуснаў маленькіх грамадзян.