З мэтай выхавання любві і павагі да беларускай літаратурнай і культурнай спадчыны ў трэці дзень Тыдня роднай мовы ў Дзіцячым садзе г.п.Мір адбылася цікавая квэст-гульня для дзяцей старэйшага ўзросту «Мая чароўная Беларусь!», якую падрыхтавалі выхавальнікі дашкольнай адукацыі Нарбутовіч Л.І. і Піскун В.А.
У ходзе мерапрыемства дзеці здзейснілі цікавае падарожжа па нашай краіне. На кожным прыпынку яны выконвалі розныя творчыя заданні, успомнілі дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, прадэманстравалі веданне беларускіх казак. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні. Падарожжа па роднай зямлі дало магчымасць яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывем у цудоўнай і непаўторнай краіне.
