Все новости

20 сакавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень Зямлі,прымеркаваны да дня вясновага раўнадзення. У Дзіцячым садзе г.п.Мір прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя гэтаму дню. Ранішняя сустрэча ў групе інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў з беларускай мовай навучання і выхавання пачалася з гутаркі «Зямля — наш родны дом, яе ахоўваем і беражом». Дзеці разам з выхавацелем дашкольнай адукацыі Петрыман С.В. разважалі, што трэба рабіць, каб  планета заўсёды заставалася чыстай і мірнай. Свае пажаданні, каб Зямля квітнела, а людзі  жылі ў міры і згодзе,  выхаванцы  выразілі праз сумесную творчасць, зрабіўшы прыгожы калаж «Квітней, Зямля!». Шчырае жаданне клапаціцца аб роднай зямлі і планеце навугол дзеці паказалі праз працоўную акцыю «Чысты куточак» — хлопчыкі і дзяўчынкі старанна прыбіралі сваю гульнявую пляцоўку пасля зімовага часу : выграбалі рэшткі старой лістоты, травы, збіралі смецце. Хочацца спадзявацца, што з нашых малятак вырастуць сапраўдныя грамадзяне, якія будуць любіць родную зямлю ,  берагчы і ахоўваць сваю планету.