Все новости

У межах адкрытых праглядаў у старшай групе інтэграванага навучання і выхавання з беларускай мовай навучання прайшоў інтэграваны занятак па адукацыйных галінах «Дзіця і грамадства» і «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» на тэму «Падарожжа па Беларусі».

У час паездкі дзеці пабывалі ў Белавежскай пушчы, дзе пашырылі свае ўяўленні пра жывёл і дрэвы, склалі апісальнае апавяданне пра зубра. Затым выхаванцы наведалі музей старадаўніх і сучасных рэчаў, а таксама былі ўяўнымі будаўнікамі прадпрыемстваў Мінска і «наладжвалі» выпуск прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў, такіх як «Атлант», «Камунарка», «Мінскі малочны завод», «МАЗ», «МТЗ». Сваё падарожжа выхаванцы здзяйснялі на ўяўным аўтобусе.