Все новости

У першы дзень Тыдня роднай мовы ў Дзіцячым садзе г.п.Мір было арганізавана мерапрыемства «Літаратурнае падарожжа». Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем слухалі на роднай мове забаўлянкі, вершы, беларускiя народныя казкі. У кожнай групе выхавальнікі дашкольнай адукацыі арганiзавалі для дзяцей мiнi-выставы ў кнiжным кутку «Беларускiя народныя казкi».