Все новости

У Міжнародны дзень сям’і ў старшай групе інтэграванага навучання і выхавання Дзіцячага сада г.п.Мір прайшла забава «Сям’я — гэта лепшае на свеце: згода, мір, бацькі і дзеці». Выхаванцы ў сваёй групе знайшлі чароўную кветку- сяміцветку, на кожным яе пялёстку было заданне для дзяцей: адгадаць загадкі пра членаў сям’і, успомніць лічылкі, вершыкі, заспяваць песню, правесці вясёлую фізкультхвілінку, паўдзельнічаць у эстафетах «Моцная сям’я», «Прыбіранне кватэры». Заданне апошняга пялёстка было творчым — намаляваць вуліцу Сяброўства, на якой са сваімі сем’ямі жывуць выхаванцы. Дзяцей захапіла сумесная творчасць, і ў выніку атрымаўся цудоўны малюнак!