Все новости

На працягу дня на беларускай мове арганізоўваліся экскурсіі, слухаліся і выконваліся беларускія песні, творы мастацкай літаратуры і фальклору, ладзіліся інсцэніроўкі і гульні. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Набутовіч Л.І. падрыхтавала для дзяцей старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання з беларускай мовай навучання экскурсію ў этнаграфічны куток «Беларуская хатка». Дзеці пазнаёміліся з бытам, традыцыямі і культурай нашых продкаў. Самі паспрабавалі пакарыстацца рэчамі таго часу. Без мінулага няма будучыні, трэба захоўваць памяць аб прошлым, каб лепш цаніць цяперашні час.