Все новости

Тыдзень роднай мовы у групе інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей ад 5 да 7 гадоў з беларускай мовай навучання пачаўся з гутаркі «Беларуская мова, пяшчотная, самая прыгожая, мілагучная… Родная!»

Дзеці паслухалі верш Ніла Гілевіча «Родная мова», абмеркавалі, чаму трэба любіць родную мову, ганарыцца ёю, імкнуцца размаўляць па- беларуску. Вельмі спадабаліся выхаванцам гульні «Перакладчыкі», «Назаві па-беларуску»: навыперадкі дзеці спаборнічалі ва ўменняў перакладаць словы з рускай мовы на беларускую, і наадварот, называць выявы на малюнках па- беларуску. Таксама дзеці прэзентавалі свае малюнкі на тэму «Мая Радзіма Беларусь», якія яны выканалі дома разам з бацькамі напярэдадні тэматычнага тыдня, прысвечанага роднай мове.