Все новости

У рамках калектыўных праглядаў выхавальнікі дашкольнай адукацыі Круглік С.У., Піскун В.А. правялі ў групе інтэграванага навучання і выхавання (4-5 гадоў) комплексны занятак «Церамок». Гліняны чыгунок стаў хаткай для шматлікіх казачных герояў. Журботную канцоўку, бо гаршочак разламаўся, героі вырашылі змяніць. Яны зляпілі новую хатку для казачных герояў. Дзеля гэтага дзеці «пабывалі» ў майстэрні народнага ўмельца — ганчара, вывучылі ўласцівасці гліны і зляпілі новы гаршочак. Дзеці пашырылі і папоўнілі свае веды аб прыродных багаццях роднага краю, працы ганчара, яшчэ раз адчулі меладычнасць і непаўторнасць нашай роднай мовы.