Все новости

Каляндарная вясна ўжо прыйшла, а прыродная яшчэ і не спяшаецца.
Каб паскорыць яе прыход, у нашым дзіцячым садку адбылася музычная забава «Гуканне вясны». Гэтае свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі «Жавараначкі прыляціце», «Вясна-чырвона, ты адкуль прайшла». Усе засталіся вельмі задаволены святам!
Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем традыцыі беларускага народа.