«Я беларус, і гэтым ганаруся» Сапраўды, выхаванцы дзіцячага сада г.п.Мір любяць і ганарацца сваёй Радзімай, імкнуцца вывучаць яе гісторыю, знаёміцца з традыцыямі і культурай, вучацца размаўляць на роднай мове. У тэматычны дзень канікул у групах прайшлі гутаркі на тэму » Мая Радзіма Беларусь, яе люблю, ёй ганаруся», выстаўкі малюнкаў «Мой родны куточак». Выхаванцы наведалі этнаграфічны вугалок «Беларуская хатка», дзе дзеці яшчэ раз нагадалі пра прылады сялянскпга быту, замацавалі веды пра беларускія народныя рамёствв. Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў з беларускай мовай навучання і выхавання падчас экскурсіі ў Сярэднюю школу г.п.Мір імя Г.І.Сташэўскай наведалі тэматычны куточак, дзе настаўнік Смольская А А. пазнаёміла дзяцей з цікавымі беларускімі традыцыямі і абрадамі, бытам сялянскай хаты. Беларускія песні, вершы, казкі увесь дзень суправаджалі дзейнасць дзяцей.


