Все новости

У межах адкрытых праглядаў у старэйшай групе інтэграванага выхавання і навучання з беларуская мовай навучання прайшоў інтэграваны занятак па адукацыйных галінах «Дзіця і грамадства» і «Выяуленчае мастацтва» на тему «Падарожжа на кірмаш беларускіх цацак». У ходзе занятка дзеці адправіліся ў рэальна-віртуальнае падарожжа, каб бліжэй пазнаеміцца з народнымі цацкамі. Рэальнае — бо на кірмашы можно было паглядзець, дакрануцца да цацкі рукамі. Віртуальная — бо падарожжа дзяцей суправаджала віртуальная сяброўка, лялька Беларусачка, якая расказвала дзецям гісторыі беларускай цацкі, гуляла ў гульні, задавала творчыя заданні.

Беларусачка таксама падрыхтаваля для дзяцей падарунак — нефарбаваныя гліняныя цацкі, якія выхаванцы самі размалявалі на прыканцы занятка. Занятак атрымаўся насычаны і цікавы, дзецям вельмі спадабалася падарожжа і творчае заданне. Яны адчулі сябе сапраўднымі мастакамі!