Все новости

У рамках правядзення тэматычнага Тыдня роднай мовы выхавальнік дашкольнай адукацыі Піскун В.А. падрыхтавала для дзяцей сярэдняй групы інтэграванага навучання і выхавання экскурсію ў этнаграфічны куток «Беларуская хатка». Дзеці пазнаёміліся з бытам, традыцыямі і культурай нашых продкаў. Самі паспрабавалі пакарыстацца рэчамі таго часу. Без мінулага няма будучыні, трэба захоўваць памяць аб прошлым, каб лепш цаніць цяперашні час.